Аляксандар І. Бацкель – пісьменьнік, гісторык, нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў БДУ, Гістарычны факультэт. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру і незалежнага Саюза пісьменьнікаў. Жыў і працаваў у Менску, пакуль не адважыўся зьехаць у вёску. Аточаны хатнімі жывёламі, застаўшыся на самоце, Бацкель піша кнігі, і займаецца вытворчасьцю эка-прадуктаў і напояў. Аўтар рамана “Мімікрыя”, кніг кароткай прозы “Маёнтак рыбы” і “Яблыневы маёнтак”. Апошняя кніга трапіла ў лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.