Аляксандра Хамянок

Празаік. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Мсціславе ў сям'і лекараў. Скончыла юрфак БДУ (2009) і магістратуру БДЭУ (2013). Праз два гады пасля заканчэння Школы маладога пісьменніка (2016) выйшла першая кніга казак «Прыгоды Эліс» у выдавецтве «Народная асвета». Там жа рыхтуецца да выхаду другая - зборнік апавяданняў для падлеткаў. Лаўрэатка Міжнароднага творчага конкурсу «Прарочая мара» ў намінацыі «Проза» (Самара, 2016). Трапіла ў шорт-ліст «Корнейчуковской премии» ў намінацыі «Проза для дзяцей старэйшага ўзросту і юнацтва. Замежныя аўтары» (2018). Друкавалася ў часопіе «Маладосць», газетах «Народная газета» і «Святло Кастрычніка», у калектыўным зборніку «Вешчуны ідуць на Беларусь» (Кнігазбор, 2017). Незалежна выдала тры дзіцячыя кнігі ў перакладзе на ангельскую мову.

Творы