Анхела Эспіноса Руіс

(гішп. Ángela Espinosa Ruiz) беларуская паэтка гішпанскага паходжання, даследчыца-славістка.
Скончыла Славянскую Філалогію ў Гранадскім універсітэце ў 2015 годзе. У 2017 атрымала ступень магістра на кафедры Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Скончыла аспірантуру на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсе ў Мадрыдзе.

Лаўрэатка журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе» (2011), фіналістка паэтычнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна 2015 года. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў «Раяль ля мора» ў Мінску і электронны зборнік «Памяць пра будучыню». У сакавіку 2016 года паэтэса стала ганаровым членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Полымя», газеце «Наша Ніва».

4 верасня 2019 года ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсэ паспяховая абараніла доктарскую дысертацыю «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера».

Лаўрэатка Прэміі імя Міхася Стральцова (2019) «За пачуццёвае і метафарычнае багацце паэтычнай мовы і адважнае імкненне асэнсаваць таемнасць беларускага быцця».

Аўтарка кніг «Раяль ля мора», «Памяць пра будучыню» (электронны самвыдат, 2015), «Ecos de mi tierra» (бел.: «Згукі маёй Бацькаўшчыны», выд. «Ediciones Irreverentes», Іспанія, 2017 зборнік абраных вершаў Максіма Багдановіча на беларускай і іспанскай мовах), «Pomme de ciel», «Колер крылаў. Паэзія і проза» (2019).

Творы