Цімур Хоміч

Паэт. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў г. Салігорску. Студэнт завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (семінар прозы П. Басінскага) і Беларускага калегіума (філасофія/літаратура). Пачынаў пісаць па-руску, але пазней перайшоў на беларускую мову. Адзін з фіналістаў конкурсу маладых літаратараў імя Л. Геніюш, што ладзіўся Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2010 годзе (па выніках выдадзены зборнік "Genius loci" (2012)). Удзельнік фестывалю мастацтваў ДАХ IX (Менск, 2009), 18 Форума выдаўцоў (Львоў, 2011), музычна-літаратурнага фестывалю "Пікнік" (хутар Шаблі, 2012), Першага Купалаўскага і Першага Астравеччынскага слэмаў. Друкаваўся ў часопісах "Дзеяслоў", "Паміж" ды чэшскім часопісе "RozRazil".

Творы