Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, у 2015 – магістратуру філалагічнага факультэта БДУ. Выпускніца Беларускага Калегіюму. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Кніга памылак” (2014) (вершы, пераклады) і “Цырк”(2016). Жыве ў Мінску.
Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “
ПрайдзіСвет” . Перакладала прозу і паэзію шматлікіх аўтараў з ангельскай, нямецкай, гішпанскай і партугальскай моваў. Яе ўласныя вершы перакладзеныя на некалькі замежных мовы.