Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "Краіна Беларусь" ды іншыя. Творы Арлова перакладзеныя на 25 моваў свету.
Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, "Гліняны Вялес" Таварыства вольных літаратараў і міжнароднай прэміі "Эўрапейскі паэт свабоды".
Лаўрэат прэміі Гедройца 2018 за кнігу "Танцы над горадам".