Валянцін Акудовіч

Філоcаф, паэт, літаратурны крытык.

Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Свіслачы на Гарадзеншчыне. Скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Працаваў у штотыднёвіках “Культура”, “ЛіМ”, часопісах “Крыніца” і “Фрагмэнты”. “Хросны бацька” літаб’яднання “Бум-Бам-Літ”. Выкладае ў Беларускім калегіюме. Адзін з заснавальнікаў беларускага “Клубу састарэлых людзей”. Майстар спорту СССР у турызме.

Валянцін Акудовіч – аўтар кнігаў “Мяне няма. Роздум на руінах чалавека”, “Разбурыць Парыж”, “Вайна культураў”, “Архіпелаг Беларусь”, “Беларусь як постмадэрновы праект Бога”, “Метафізіка: сітуацыя росквіту і сітуацыя заняпаду”, “Дыялогі з Богам” і “Код адсутнасці”.

Творы