Вольга Шпарага

Вольга Шпарага нарадзілася ў 1974 годзе, вывучала філасофію ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Рурскім універсітэце г. Бохума. Кандыдатка філасофскіх навук. Аўтарка трох манаграфій. Яе трэцяя кніга «У рэвалюцыі жаночы твар: выпадак Беларусі» выйшла ў чэрвені 2021 года ў нямецкім выдавецтве Suhrkamp і стала бэстсэлерам. У 2014 годзе Вольга Шпарага ўвайшла ў групу заснавальнікаў Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB), а ў жніўні 2020 года стала сузаснавальніцай Фемгрупы Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі і Офіса па адукацыі для новай Беларусі.  Цяпер жыве ў Берліне.

Творы