Εϋρηκά

penbelarus.org · Алесь Емяльянаў-Шыловіч - Эўрыка

сярод фарысейства, вар’яцтва і тлуму,
стамлён ад паўночных часовых агнёў,
працягваю думаць, і думаць, і думаць
адно пра цябе, мой вясёлы Анёл;

пра тое, што зьнікнуць і людзі, і дзьверы,
а вечар раптоўна запросіць на чай,
бяз лішніх размоў і высокіх матэрый
твой пальчык на вуснах папросіць маўчаць

бо вочы ў вачох знойдуць лепш разуменьне –
п’ем сонца заход, як з Фалерны віно.
… у цемры зьнікаю ссамочаным ценем, –
ізноў паміж намі бяздонная ноч.