А крылы вы мне далі

litradio.by · Віялета Пачкоўская - а крылы вы мне далі

а крылы вы мне далі
акрылавымі фарбамі размалявалі
мае валасы
вы мелі рацыю
пры падрабязным разглядзе
рэштак вогнішча
вы ― мая новая
культурная сітуацыя
метафізічнасьць расы
дранцьвеюць пэндзлі
засынаюць бабры
і яшчаркі ў прысаку
аблазяць насы
дабранач
я ўратую вас ад вогнішча
бо вы прызямліліся там,
дзе патрэбна
дабранач
дабранач
сьпі