Адчай

penbelarus.org · Ігар Кулікоў - Адчай

калі ёсьць адмычка мае быць замок
калі ёсьць ганчар мае быць гаршчок
пі нагбом адчай цьвёрдасьцю гавей
адрачыся веры каб знайсьці яе

калі ёсьць палонка мае быць нырэц
калі ёсьць саха мае быць сявец
пі нагбом адчай цьвёрдасьцю гавей
адрачыся веры каб знайсьці яе

калі ёсьць дрывотня мае быць і печ
калі ёсьць каваль мае быць і меч
пі нагбом адчай цьвёрдасьцю гавей
адрачыся веры каб знайсьці яе

калі ёсьць нябёсы мае быць сакол
калі ўзьняты рог мае быць і зоў
пі нагбом адчай цьвёрдасьцю гавей
адрачыся веры каб знайсьці яе