Анёлы ажурныя крылы свае раскрылілі

penbelarus.org · Ярына Дашына - Анёлы ажурныя крылы свае раскрылілі

Анёлы ажурныя крылы свае раскрылілі —
любуюцца, бесцялесыя, ў люстра сабой.
У іхняй анёльскай краіне — Белай Крывіі,
напэўна, зусім не хапае пяшчоты зямной.

А мой, аднакрылы, сядзіць ля нябесных варотаў —
стварае з аблокаў ружовыя вітражы.
Ён быў пакараны Ўсявышнім за бездань палёту
і прывязаны да грэшнай маёй душы…