Аўдыякніга Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночае аблічча. Выпадак Беларусі» была запісаная ў рамках праекту Вольгі Падгайскай, створанага падчас стыпендыі міністэрства Культуры Польшчы «Gaude Polonia» у Варшаве. (Куратар – кампазітар Павел Мікецін).
Чытае – актрыса Крысціна Дробыш.
Гукарэжысёр – Павел Сініла.
У канцы некаторых аудыё трэкаў можна пачуць гукі пратэстаў, якія праходзілі ў Беларусі, узятыя з асабістых архіваў Вольгі Падгайскай, з архіва праекта Паўла Няхаева «PoliticalSoundwalks», а таксама з рэпартажаў беларускіх журналістаў, апублікаваных у свабодным доступе ў інтэрнэце.
У канцы аўдыёкнігі можна пачуць “Сімфонію Салідарнасці”, якая складаецца з гукаў і нот жыхароў Беларусі, якія даслалі Вользе Падгайскай для напісання сімфоніі. Гэтая сімфонія была апублікаваная 8 жніўня у рамках Культпратэсту, каб падтрымаць і аб’яднаць беларусаў, а таксама выказаць салідарнасць з тымі, хто ўжо апынуўся ў турме.