Ave

penbelarus.org · Віталь Рыжкоў - Ave

Ты – лекавая расьліна,
далоні твае – як травы.
Ave, Maria Regina,
ave…

Каму я імя раскрыю?
якое я маю права?
Ave, Regina Maria,
ave…

Ніколі ня згасну, ня згіну –
бо скраду твае
кроплі…
Ave, Maria Regina –
мне для жыцьця
хопіць…