Цэнтар мяне — у цябе. Цэнтар цябе — дзе? Маятнік балансуе між намі, выводзячы слова “нянавісць”. Амплітуда пачуццяў зашкальвае… але, псіхадэлічны сеанс скончаны. Духі супакоеныя. Душы ў сваіх гняздоў’ях
чысцяць перкі.
Навязліва-вяжучы здрады пах… Нехта забыўся сказаць нам пры сваім сыходзе —ходу далей няма… Вязкі лакрычны падман — самой сабе. На 35 годзе жыцця перажоўваеш па складах…
Марфалогія цела. Пачуццяў сінтаксіс… Аднакарэнныя. Аднародныя. Бяззлучнікавыя. Безназоўныя. Не дапасаваныя. Не даданыя.
Дзейнік і выказнік.
Ты і я.