Цёплы хтосьці пад скурай калоціцца

penbelarus.org · Наста Кудасава - Цёплы хтосьці пад скурай калоціцца

цёплы хтосьці пад скурай калоціцца.
цёплы, здзіўлены, хто ты?
непад’ёмная кашалоціца –
б’е хвастом адзінота.
вечар даўкім адчаем зумкае,
вінаградзінай болю.
Госпадзе, вось я – нічыйнарукая.
я не магу так болей.