Дочкі

penbelarus.org · Серж Мінскевіч - Дочкі

На раніцу Сонца сказала Зямлі:
“Я палаю агнём,
Ты заліта вадою,
Хоць мы розныя вельмі,
Цябе клічу дачкою
І моцна люблю!”

Увечар Зямля сказала Сэлене:
“Ты кратэры маеш,
Я заліта вадою,
Хоць мы розныя вельмі,
Цябе клічу дачкою
І моцна люблю!”

Днём ясным Сталіца сказала Ладзьдзі:
“Я на глебе стаю
Ты плывеш над вадою,
Хоць мы розныя вельмі,
Цябе клічу дачкою
І моцна люблю!”