бязногія, тысячарукія.
заўсёды ў абдымках у неба.
цярпліва стаяць у бязгукаўі
й расьці –
так вучылі мяне вы.
сталець, набрыняючы верай,
каб,
згубіўшы лісты без астачы,
штовесну ўздымацца над шэраньню
зялёнай зарніцай гарачай…
бязногія, тысячарукія.
заўсёды ў абдымках у неба.
цярпліва стаяць у бязгукаўі
й расьці –
так вучылі мяне вы.
сталець, набрыняючы верай,
каб,
згубіўшы лісты без астачы,
штовесну ўздымацца над шэраньню
зялёнай зарніцай гарачай…