Эва Мэрыям. Каток скок на клубок

penbelarus.org · Эва Мэрыям - Каток скок на клубок (пер. Серж Мінскевіч)

Ці знаёмы вам каток,
Той што скокнуў на клубок?
Шчэ ня бачыў я, каб кіскі
Толькі седзьма мылі мыскі.

Кіскі скачуць, ладзяць сьпевы,
Кіскі спрытна мкнуць на дрэва,
Кіскі ставяць поўсьць ад гневу,
Кіскі сьпіну гнуць дугою,
Кіскі сочаць за табою,
І фырчаць, муркочаць кіскі,
Калі ўкусяць бок сасіскі