Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў…

penbelarus.org · Кацярына Оаро - Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў...

1.

“Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў ды загаварыўся”.

У Старым горадзе заўсёды пуста. Наўкол самыя прыгожыянайпрыгажэйшыя будынкі і двары, якія сцякаюцца у ў вуліцы. Дзівоснае рэха, і Свіслач блізка.

“Кола выкалесілася, жалеза выжалезілася, палукашак выпалукашыкаваўся, агонь выагняваўся. Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласаваліся. I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічога разабраць не магу. Смешкі кошцы, слёзкі мышцы”.

Свіслач не вабіць да сябе. Уся ў бетоне, з безнадзейнай вадой, гэтая рака нібы вінаваціцца, што цячэ, пакуль іншая, Няміга, задыхаецца ў калектары. Па Свіслачы усур’ёз ўсур’ёз не плаваюць, на яе не садзяцца лебедзі ― і яна зелянее, лянуецца, знемагае ў бетонных сценах. Заціснутая рака ― не падыдзеш да яе проста так, чарпануць вады. На ёй толькі зямлістыя качкі, і хіба аднойчы ўлетку высунуліся рыбы з вады ― з адкрытымі ратамі: была спёка, і ў вадзе нешта размножылася, зацвіло і адабрала ў рыб увесь кісларод. Тады мяне здзівіла: колькі рыбы ў знежывелай, сціплай і цярплівай Свіслачы! Але мінуў дзень ― і зноў усё па-ранейшаму. Усплёсне яе нехта педаллю катамарана ― паверхнева, несур’ёзна ― не цвяліў бы! Ніколі я не бачыла, каб рэкі старэлі. А наша нібыта заўчасна старая, цяжкая, абяссіленая. Паплёскаецца вадаспадзікам у Чыжоўцы і ў парку Горкага ― і выцячэ выцеча з горада. І толькі там пачынаецца яе хуткасць, яе рачная ўпартасць; яна змяняе колер, распараджаецца берагамі. Тут калі ўвойдзеш у ваду ― ужо не выйдзеш у тым жа месцы.

Я перайшла на другі бераг, да Палацу спорту. На земляным схіле над набярэжнай нікога не было, я села на зямлю, падклаўшы пад сябе пухлы штодзённік. Адсюль віднеліся цацачныя дамкі Старога горада і доўгая высотка “Панарамы”. Я пачала ўглядацца ў яе. Людзі, што жывуць у гэтым доме, напэўна, ходзяць на працу пешкі і ўсё паспяваюць. Запаліліся вокны, і прыйшоў вечар. Пачало халаднець. Я раскрыла заплечнік, у якім быў слізкі файл з заявай аб сыходзе з універсітэту, і паклала да яго штодзённік. Час ехаць дадому, выспацца перад панядзелкам. Я спусцілася ў метро міма “ружачак”. На платформе модна апранутыя падлеткі мяшаліся з міліцыянерамі, туга абцягнутымі сваёй сіняй формай.

― Ну а калі б не трэба было хадзіць на вучобу, што б ты рабіў? Усё роўна хадзіў бы, бо няма чаго рабіць… ― пачула я абрывак размовы.

Міліцыянеры хадзілі па трое, моўчкі, па цэнтры платформы. Я звыкла прасачыла, каб ані мая хада, ані твар не змяніліся.