Генрых Гайнэ. Калі ты станеш жонкай маёй…

penbelarus.org · Генрых Гайнэ. Калі ты станеш жонкай маёй... (пер. І. Крэбс)

Калі ты станеш жонкай маёй,
Жыццё тваё будзе як свята:
Уцехі, забавы адна за адной —
Дзень будзе цалкам заняты.

Пасварымся мы — няма той бяды,
Цярпення ў мяне бязмежна.
Калі ж не пахваліш ты вершы, тады
Канец! Развод непазбежны.

пераклад з нямецкай