Генрых Гайнэ. Невуцтва сярэднявечча…

penbelarus.org · Генрых Гайнэ. Невуцтва сярэднявечча... (пер. І. Крэбс)

Невуцтва сярэднявечча
Замяніў уздым мастацтваў:
Інструментам для асветы
Пераважна стаў раяль.

І чыгункі жыватворна
Уплываюць на сям’ю,
Бо яны дапамагаюць
Шпарка збегчы ад радні.

Мне ж маркотна, бо сухотка,
Што жарэ маю хрыбціну,
Хутка ад мяне пазбавіць
Гэты прагрэсіўны свет!

пераклад з нямецкай