Горад, дзе вызначаў маяк кірункі і арыенціры…

penbelarus.org · Таццяна Нядбай - Горад, дзе вызначаў маяк кірункі і арыенціры...
Горад, дзе
Вызначаў маяк
Кірункі і арыенціры
 
Горад, дзе
Ты казаў мне “мая”,
Забаўляючыся ў ціры
 
Горы дзеляць,
Стаяць сцяной,
Не ссунуць іх, што б ні рабілі мы
 
Горкі прысмак
Сваіх надзей
Заядаю рабінамі
 
Восень імжыць
І спявае блюз
У лахманах рыжых
 
Там, дзе я
Цябе не люблю
Я не змагу выжыць