Холад

penbelarus.by · Даша Бялькевіч - Холад

Кажуць, што шчасце ў каханні
Забівае ў нас паэтаў.
Пэўна, камусьці зверху
Падабаюцца мае вершы:

Я маю бясонне да рання
І парапеты з сюжэтаў,
У іх так шмат феерверкаў,
У іх так мала цяпла, і верыш,

Мне заўжды ёсць з кім пагуляцца,
Ды зусім нецікава,
бо няма ўва што.

Ці доўга здолее пратрымацца
Чарговы хлопчык, ён кажа мне разоў сто:
“Апрані шапку, на вуліцы холадна”, –
Клапоціцца, небарака.
Я адказваю: “Ладна”.
І ведаючы, што змерзну, як чортаў сабака
Пайду так, без шапкі,

Каб хаця б нешта
Адчуць.
Хаця б холад.