Іван Франко. Цікавала зіма

penbelarus.org · Іван Франко. Цікавала зіма (пер. Г. Дубянецкая)

Цікавала зіма:
Што там з гольля цячэ,
Хто падточвае лёд
На шырокай рацэ?

Варажыла зіма:
Скуль той водар плыве,
Што ўзрушае спакой,
Што так слабне сама?

Не ўгадае зіма:
Скуль нямая зямля
Набірае чуцьця,
Ажывае штодня?

Лютавала зіма:
Ёй дыван сьнегавы
Як пасьмела прабіць
Дробных кветак гурма?!

І дыхнула на іх
Сьцюжай з вуснаў шкляных,
І пластом пачала
Сьнег кідаці на іх.
Кветкі ніцам ляглі –
Не відаць ад зямлі;
Шура-бура прайшла –
Зноў галоўкі ўзьнялі.

І найболей за ўсё
Лютавала зіма,
Што на дробны той квет
Ейнай моцы няма.