Іван Франко. Цьмеюць макаўкі гор

penbelarus.org · Іван Франко. Цьмеюць макаўкі гор (пер. Г. Дубянецкая)

Цьмеюць макаўкі гор,
На сьцяжынах імгла.
Што паўстала табе насупор?
Што за хмара чало спавіла?

Як віруе вада!
Як гудзе Чарамош!
Атачылася ў думках нуда
І ўсё гострыць паціху свой нож.

Нейкі быццам дакор
Дзесь гукае душу,
Быццам каня з імглы з па-над гор
Сумна квіліць і просіць дажджу.