Калі мы падаем, зоры…

penbelarus.org · Віталь Рыжкоў - Калі мы падаем

калі мы падаем, зоры
загадваюць жаданні

колькі разоў
не паспеў азірнуцца
а неба — за спінай

зімовае неба ўначы —
радаснае

з дзяцінства я жадаў
чамусь
быць шчаслівым
і быць паэтам

так і жыву —
кароткімі перабежкамі