Генрых Гайнэ. Калі я пабачу цябе ў труне…

penbelarus.org · Генрых Гайнэ. Калі я пабачу цябе ў труне... (пер. І. Крэбс)

Калі я пабачу цябе ў труне,
У цёмнай сцюдзёнай магіле,
Няхай яна і мяне прыгарне,
Каб холад і змрок нас злучылі.

Цябе пацалую, мацней абдыму,
Каханку маю ледзяную,
І стане так радасна сэрцу майму,
І сам навечна засну я.

Мёртвыя ўстануць, як прыйдзе час,
Закружаць у прывідным коле,
Але з труны не падымуць нас
І нас не разлучаць ніколі.

Мёртвыя ўстануць, Апошні Суд
Пакліча да шчасця ці мукі,
А нас не турбуе нічога тут,
І нашыя сплецены рукі.

пераклад з нямецкай