Каляднае

penbelarus.org · Алесь Емяльянаў-Шыловіч - Каляднае

Праз хмараў фіранкі
я бачу свавольнае неба,
якое, бы шкло, разьбітае
валунамі абыякавасьці і пагарды.
Сэрца
рыбінай
б’ецца
ў нераце рэбраў.
Калядная зорка
пазірае праз краты,
адбіваючыся ў люстрах
раёчных абалонак,
полымем сьвечкі ў аксаміце зрэнак.
У камэры для палітвязьняў радасьць –
неўзабаве будуць Каляды…