Калыханка для Машы

penbelarus.org · Наста Кудасава - Калыханка для Машы

Сьпі, дачушка, ночка ўжо імгліцца,
Сьпіць жучок салодка на былінцы,
Дзесьці едуць мірыяды прынцаў
Да цябе, і кожны – на кані.
Сьпіць стракозка, сьпяць пчала і вусень,
Сьпяць усе дзяўчынкі Беларусі,
Сьпі і ты, чароўная Маруся,
Сьпі, мая харошая, засьні…