Калыханка для Ягора

penbelarus.org · Наста Кудасава - Калыханка для Ягора

Сьпі, мой верны, мой маленькі рыцар!
Сьпіць на кухні булачка з карыцай,
Сьпяць у норках бурыя лісіцы,
Хвосьцікі паклаўшы пад шчаку.
Сьпяць цукеркі ў залатых абгортках,
Сьпі і ты, пакуль ня зьвялі зоркі,
Сьпі, зямны мой сыне, сьпі, Ягорка,
Сьпі, а я твой сон пасьцерагу…