Казкі. Блакітная кроў

penbelarus.org · Адам Глобус - Блакiтная кроў

У бойцы хлопчыку разбілі нос. Так ён даведаўся, што ў яго не чырвоная, а блакітная кроў. Ніякіх іншых выключных адметнасцяў у хлопца не было, і ён спакойна пражыў доўгае жыццё з блакітнай крывёю ў сэрцы.