Казкі. Шэры шкілет

penbelarus.org · Адам Глобус - Шэры шкiлет

У адной шэра-шэрай краіне ёсць шэра-шэры горад. У тым шэра-шэрым горадзе стаіць шэра-шэры парк. У тым шэра-шэрым парку круціцца шэра-шэрая карусель з шэра-шэрым канём. На тым шэра-шэрым кані сядзіць Шэры шкілет і шэрым голасам шэпчы: “Жыву, жыву, жыву…”