Кінь мяне…

penbelarus.org · Наста Кудасава - Кінь мяне...

кінь мяне,
і так закамянелая –
моўкну я шляхоў тваіх наўзбоч.
тысячы гадоў сівілай пела я
сераду твайму –
вярні мне дождж!
каб абмыцца вольніцай самотнаю
там,
дзе мы – нязбытныя – прайшлі,
як праходзіць слава пустаротая,
як усё
праходзіць
на зямлі.