Кветка

penbelarus.org · Ярына Дашына - Кветка

Ты ведаеш, мама, у гэтым вянку
я кветка, зламаная ў пазванку, —
схіляюся долу
пакорліва.
Повязь усіх і ўсяго —
мы нейтралізуем адно аднаго
і робім бясполымі…
Мама!
Здаецца, тут бачыцца дно,
здаецца, што мы памёрлі даўно
ў гэтым спляценні.
Здаецца,
мяне ў купальскім вянку
спусцілі, зламанай ў пазванку,
уніз па цячэнні…