Люляй мяне, маё невымаўля

penbelarus.org · Наста Кудасава- Люляй мяне, маё невымаўля

люляй мяне, маё невымаўля,
закалышы ўвесь боль, на сэрцы змоўчаны.
я запалю мінулага кальян,
я абдыму цябе хвастом вавёрчыным.

за ўсё гарчэйшы памяці тытунь,
ды ўжо кранае золак лапкай макавай,
і я, закалыханая, расту –
вось-вось… і пацалую сосны ў макаўкі…