Тады, калі я ўвайшоў у бажніцу i, зачыніўшы дзверы, стаў гутарыць з небам, з неба раптоўна ўпала маланка i раскалола бажніцу надвое.
Людзі, якія прыйшлі на світанні, адбудавалі з адной яе палавіны бажніцу світання,
a людзі, якія прыйшлі на змярканні, адбудавалі з другой палавіны бажніцу змяркання.
— Хадзі да нас,— заклікаюць мяне адны,— гэта жтвая бажніца: ты зноў тут зможаш казаць свае словы да неба…
— Хадзі да нас,— пераймаюць мяне другія,— гэта твая бажніца: ты зноўку тут зможаш слухаць, што кажа неба…
А я ўсё стаю на тым самым месцы,
здранцвелы,
уражаны,
праяснёны,
не маючы мовы, каб гаварыць,—
з маланкаю ў сэрцы.