Мороз и солнце — день чудесный!
А. С. Пушкин
А. С. Пушкин
Ізноў надвор’е супраць нас.
Я з шуфлем у руках загіну!
Зіма ударыла ў адказ
На фанабэрлівыя кпіны…
Я з шуфлем у руках загіну!
Зіма ударыла ў адказ
На фанабэрлівыя кпіны…
Падворак за паўсутак… знік!
Вяду ва ўсе бакі траншэі.
Завея з’ела сакавік.
Мароз і сонца — без надзеі!..
Магутна, жудасна мяло!
Шпурляла хвалі снегу поле!
…Заўзята лаецца сяло
І прабівае шлях да волі…