мілы той куток, дзе рэзалі пупок,
дзе ты хварэў і плакаў у прадонні,
дзе рабіў свой першы крок
ўздоўж зімовага дня на падваконні,
там і гадаваўся – глядзеў у вакно:
вострыя дрэвы рэзалі вочы
цябе адвучылі цярпець прыгажосць
фея й геолаг з брамы ў горад
цябе навучыў знаёмы вар’ят
баяцца дзвярэй і суседзяў
ня есці з рук чужых шакалад
і ня браць у сяброў карамелькі
замшэлы дзіцячы садок
даў навуку болю й чакання
ён быў ніякім нібыта знарок
і нагадваў хутчэй лякарню
мяне вучыла марозіва ў краме
гнілыя галубы ў асеннім лісці
там я веру толькі тату й маме,
усе астатнія з тугога пластыліну…