Мядзведзь на кірмашовым пляцы

penbelarus.org · Серж Мінскевіч - Мядзведзь на кірмашовым пляцы

Чвэрць аднаго мястэчка займаў пляц круглаваты,
Чвэрць пляцу ў тым мястэчку займаў кірмаш стракаты,
Чвэрць кірмашу на пляцы займаў мядзьведзь калматы,
А чвэрць таго мядзьведзя займаў салодкі мёд –

Таму вакол быў добры і ўсьмешлівы народ.