Мяне няма

penbelarus.org · Ганна Комар - Мяне няма

мяне няма
чыстая вусціш
не апранутая ў форму
вандруючая здань
літаратуры
непісьменных народаў
музыка
якую чуюць глухія
адсутнасць коду
квант
хвост кванта
цень кванта
у бессвядомым сусвету