на дубец павесіўшы клунак свой…

на дубец павесіўшы клунак свой
дзед мароз старэнькі нясе раство
глянь ды гэта ж бог у чырвоным з белым
на зямлю да нас з аблачыны збеглы
кідае снегам раство – лавіце!
вам – у ружовасці
вам – у блакіце
і калі ты выйдзеш на ганак, брат
глянеш –
там
дзе самая
далячынь
прэч сыходзіць нейкі дзівак-жабрак
з тонкай палкаю на плячы