На разводдзе Дняпра

penbelarus.org · Наста Кудасава - На разводдзе Дняпра

лусьні крыгамі,
у бераг плясьні,
размачы зачарсьцьвеньня нуду!
бачыш,
стомлены змрочны саньясін –
я
пустымі шляхамі брыду,
бо
зрываюцца людзі,
як ноты,
на паўсьпеве
і ў горле стаяць
незагойным гаркавым налётам,
што ня выкашляць
і не назваць.