Жыцьцё працягнецца табе насуперак –
незадаволеная йдзеш, насупленая,
ад крыўды сківіцы зьвяло ажно да сутараг…
Жыцьцё працягнецца табе насуперак,
насуперак.
Ты чуеш, су..а? –
ўсё насуперак!
Наступны дзень на сонны твар насунуты –
я карыстаюся тваёй адсутнасьцю –
у лёгкім ступары ў дзьверы стукаю:
“Жыцьцё працягнецца!..
Табе насуперак!…”
Мне сумна, сапраўды, але, па сутнасьці,
жыцьцё працягнецца табе насуперак.
Нібыта камень, што з душы маёй пасунуты:
Жыцьцё –
працягнецца…