сплываюць прывіды фаерверкаў, дні
становяцца падобнымі да шоргату на станцыях метро
свой шчыры светлы боль спыні, спыні:
ня ўтоўпіш цэлы свет у сваё нутро.
ня ўтоўпіш цэлы свет у сваё нутро, свій голаў
не рашчапіць аб пні суцэльнага сыцця.
пустэчы грае ў дурным аркестры сола,
і слухаюць яго і мыш, і кацяня,
і слухаюць яго нават глухія,
нямым часцей ёсць што сказаць…
дурнота – о, якая ты прывабная жанчына!
утоўпіцца ў табе магчыма,
а цэлы свет у сабе не выпадзе ніяк.
ня ўтоўпіш цэлы свет у сваё нутро,
і не зжарэш, не праглынеш, ня зможаш.
усё вырашае покуль шчыльнасць грошай –
у тваёй кішэні ня высахла шчэ кроў.
так свет загіне: ня выбух, а ўсхліп.
не ўтоўпіш свет у сваё нутро.
на дудачцы іграе лоўчы, ахрыплы і дурны,
і мы, бы дзеці, ідзем за ім, сплываючы ў натоўп.