нешта ў лесе вяліка здохла:
цэлы дзень з сякерамі ў лесе а не ў двары
нават кабеты забыліся бялізна пасохла
дзеці на ўскрайку жытла скубуць бонпары
нешта ў лесе вялікае здохла:
птушкі глядзяцца ў шкло каляін
іх не чуваць і талерантныя блохі
сабак не чапаюць крыкнеш: гарым
нешта ў лесе вялікае здохла:
ніхто не заўважыць а наадварот
цябе папракне няведамы ў чым і можа
выкіне моўчкі за гнілы плот
нешта ў лесе вялікае здохла:
пэўна таму я часам сумны такі
часам вясёлы але ў поўню
пацягнуся далей ад касы і сахі