Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая (урывак)

penbelarus.by · Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая (агучка Алег Гарбуз)

Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зьніклі бязь сьледу.

Цікавае падарожжа па зніклых месцах, якія мы ўжо не зможам убачыць, але здзейсніць гэтае падарожжа ў думках — цалкам.