Ні бліскучай змяюкай ракі

penbelarus.org · Наста Кудасава - Ні бліскучай змяюкай ракі

ні бліскучай змяюкай ракі,
ні жуком, ні вавёркай – нікім,
ні ў сабак на душы, ні ў дзяцей,
ні ў малітвах, ні ў кнігах – нідзе,
ні ў самоце пранізлівых станцый
не хачу,
не хачу я застацца.
ні на злосць, ні тым болей на біс
не хачу ў гэтай восені быць,
ні лістом, ні арэхам – нічым.
толькі спаць на тваім плячы…