Ну давай, давай кажы і пра гэтае заадно.
Вось стварэньне дабра, істотнае на чатыры бакі,
з чалавечым тварам (у ім – ільвы, арлы і быкі),
паведамляе: – Таварышы блядзі і слабакі,
пізда вам цяпер, – дадае яно: –
будзеце есьці сваё лайно.
А тут весела так, што дзяўчаты самі прыходзяць сюды
і хіхікаюць, ледзь дакраніся шыі,
мы абяцаем іх цалаваць і прызнаемся куды –
па іх сьпінах бегаюць мурашы, і
хораша, што ні кажы – і лепш не кажы ім,
што бог замятае свае сьляды.
Давай, Ехэзкель, сядай з намі побач, ты
ў гэтым доме можаш есьці і піць удосталь,
нягледзячы на навіны.. Гэта зусім не панты:
калі хтось крыкне “Бяжым! Мянты!”,
я ня зрушу зь месца – я занадта тоўсты;
я думаю, ён зьдзяйсьняе свой генацыд не ў якасьці помсты,
але праз боязь. Усё паводле гульні:
блядзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй “чысьціні”,
слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
бог is absent today – ні табе разнастайнасьці… ні-
чога сьвятога: усё па панятках.
Прарок адвечна прыходзіць запозна, Хэзі,
як дэсэрт, які ўжо ў горла ня лезе..
Я да цябе ня маю прэтэнзій –
ты пільнуеш, куды падае божы цень,
мы хаваемся ў тым жа самым куце,
дзе глухая гадзюка гадуе дзяцей.