О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора

penbelarus.org · Уладзімір Караткевіч - О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора

О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора.
Як драбіцца ў ім сонца — Зевесаў распалены шчыт.
О, як добра руцэ на тваім перагрэтым і чорным,
На апырсканым кроплямі мора, салоным плячы.
Ў такт нячутнаму спеву самкнёныя вусны
смяюцца і плачуць.
Вочы змежаны. Веі дрыжаць у салодкай журбе.
Так шчаслівая яшчарка дрэмле на камні гарачым…
Добра табе?